«Мой чароўны беларускі край»

2 лістапада 2018 года студэнты першага курса спецыяльнасці «Эканоміка і кіраванне на прадпрыемстве» разам з куратарам групы наведалі Рэспубліканскую выставу сучаснага візуальнага мастацтва студэнтаў «Грані творчасці», якая размясцілася ў выставачнай зале нашага ўніверсітэта. Дэвізам выставы сталі радкі беларускага пісьменніка і паэта Уладзіміра Караткевіча з верша «Бацькаўшчына»

Мой чароўны беларускі край,
Бацькаўшчына светлая мая!

На выставе прадстаўлены лепшыя працы студэнтаў беларускіх вышэйшых навучальных устаноў па наступных намінацыях: «Летэрынг» – «Мой родны кут, як ты мне мілы», «Рэхарыфма» – «Родны край беларускі спрадвеку, / Дзе такія ты фарбы знайшоў?», «Фотаканцэпт» – «Мне лепей ад роднага краю нічога на свеце няма», «Візуальны сэт» – «Беларусь, ты збудавана з беларускіх слоў».

Наведванне выставы суправаджаецца змястоўным расповедам супрацоўніка аддзела моладзевых ініцыятыў і студэнцкага самакіравання Л.У. Дуброўскай.

Выстава зачароўвае наведвальнікаў. Прадстаўленыя працы выкананы з любоўю да роднага краю, у іх – непаўторная прыгажосць, каштоўнасці і традыцыі нашай Беларусі.

Выказваем падзяку ўсім аўтарам і арганізатарам выставы.

Т.М. Шаламіцкая,
куратар гр. ЭК-11,
ст. выкладчык кафедры эканомікі і кіравання