Аб факультэце

Праз адукацыю — да поспеху

Наша мiсiя — падрыхтоўка высокаквалiфiкаваных спецыялiстаў эканамiчнага напрамку, канкурэнтаздольных на рынку працы, на аснове выкарыстання сучасных адукацыйных тэхналогiй i навуковых вынiкаў, пастаяннага абнаўлення вучэбных курсаў, прыцягнення да выкладання найбольш квалiфiкаванага прафесарска-выкладчыцкага саставу, ўдасканалення умоў працы супрацоунiкаў, матэрыяльна-тэхнiчнага забеспячэння кафедраў.

Эканамiчны факультэт — найбуйнейшы факультэт нашага унiверсiтэта. Ён з’яўляецца адным са старэйшых факультэтаў у Беларусi, дзе ажыццяўляецца  падрыхтоўка  высокаквалiфiкаваных спецыялiстаў эканамiчнага профiлю.

Гістарычная даведка

Наша гiсторiя пачынаецца у 1969 годзе, калi на механiка-матэматычным факультэце педагагiчнага iнстытута iмя В. П. Чкалава была вылучана спецыяльнасць «Эканомiка працы». Адкрыцце эканамiчнага факультэта стала адметнай падзеяй для выкладчыкаў, студэнтаў i ўсiх жыхароў горада над Сожам.

З моманту першага набору ў 1969 годзе факультэт дынамічна развіваўся і ўжо ў 1976 годзе колькасць студэнтаў дасягнула 870 на дзённым і 800 на завочным аддзяленні. Спрыяла такому развіццю тое, што доўгі час факультэт з’яўляўся адзіным у рэспубліцы, які рыхтуе спецыялістаў па эканоміцы працы і інжынераў-эканамістаў, а таксама паспяховая праца выкладчыкаў і супрацоўнікаў факультэта, студэнтаў па ўсіх напрамках вучэбнай, навуковай, грамадскай і спартыўнай работы.

Ключавую ролю ў непасрэднай арганізацыі дзейнасці факультэта адыграў дацэнт, к. э. н. Ігар Паўлавіч Трацэўскі, які кіраваў факультэтам больш за 18 гадоў. У першыя гады развіцця факультэта пры адсутнасці кафедр і савета факультэта, фактычнай адсутнасці вучэбна-матэрыяльнай базы першаму дэкану ўдалося згуртаваць калектыў выкладчыкаў і студэнтаў, закласці падмурак эфектыўнай вучэбнай, навуковай і выхаваўчай работы.

У 1983 г. абраны дэканам факультэта прафесар, к. с. н. Уладзімір Дзянісавіч Арэшчанка.

У 1991 годзе факультэт узначаліла дацэнт, к. т. н. Тамара Васільеўна Карпей. Пад яе кіраўніцтвам факультэт адаптаваўся да патрабаванняў рынкавай эканомікі, адкрыты новыя спецыяльнасці і спецыялізацыі, запатрабаваныя эканомікай. Т. В. Карпей удзельнічала ў развіцці міжнароднай дзейнасці ўніверсітэта, у прыватнасці ў стварэнні Франка-беларускага інстытута кіравання, у рэалізацыі праекта «Стварэнне Саюзнага навукова-адукацыйнага цэнтра – Універсітэта інтэграцыі».

У 2004 г. дэканам стаў дацэнт, к. э. н. Уладзіслаў Аляксандравіч Шчэпаў. У 2012 годзе У. А. Шчэпаў пакінуў факультэт у сувязі з выбраннем дэпутатам Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь.

З 2012 г па цяперашні час факультэт узначальвае дацэнт, к. э. н. Андрэй Канстанцінавіч Кастэнка.

За ўвесь час выпушчана болей за 8,5 тысяч высокаквалiфiкаваных спецыялiстаў эканамiчнага профiлю, якiя сёння адыгрываюць значную ролю ў развiццi эканомiкi нашага рэгiёну i Рэспублiкi Беларусь.

Факультэт сёння

Эканамічны факультэт ГДУ імя Ф. Скарыны адзін з найстарэйшых факультэтаў Беларусі, якія вядуць падрыхтоўку спецыялістаў эканамічнага профілю вышэйшай кваліфікацыі.

Падрыхтоўка вядзецца па 6 спецыяльнасцях 1 ступені.

На факультэце створаны ўсе ўмовы для атрымання ведаў і прафесійных кампетэнцый. У распараджэнні студэнтаў тры камп’ютарныя класы, уладкаваныя сучаснымі тэхнічнымі і праграмнымі сродкамі. Для дэманстрацыі вучэбнага матэрыялу пры правядзенні заняткаў выкарыстоўваецца мультымедыйнае абсталяванне.

Факультэт актыўна ўзаемадзейнічае з прадпрыемствамі рэальнага сектару эканомікі, банкамі і органамі дзяржаўнага кіравання, якія становяцца базамі, што забяспечваюць праходжанне практыкі студэнтамі і прадстаўляюць у далейшым месцы для працаўладкавання маладых спецыялістаў.

Факультэт прапануе магчымасці навучання ў магістратуры і аспірантуры па спецыяльнасцях:

  • Эканоміка і кіраванне народнай гаспадаркай
  • Фінансы, грашовае абарачэнне і крэдыт
  • Бухгалтарскі ўлік, статыстыка
  • Эканамічная тэорыя
  • Матэматычныя і інструментальныя метады эканомікі

Сёння наш універсітэт прадстаўлены шматнацыянальнай студэнцкай сям’ёй. На факультэце навучаюцца больш за 80 замежных студэнтаў з Расіі, Украіны, Кітая, Туркменістана, Бангладэш і іншых краін.

Вялікая ўвага надаецца студэнцкай навуцы. Нашы студэнты рэгулярна становяцца лаўрэатамі і пераможцамі рэспубліканскіх і міжнародных навуковых конкурсаў, узнагароджваюцца прэміямі Спецыяльнага фонда Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь па падтрымцы таленавітай моладзі.

На факультэце навучаецца больш за 600 студэнтаў.

Спецыяльнасці i cпецыялізацыі падрыхтоўки студэнтаў

  • Бiзнэс-адмiнстраванне 1-26 02 01
  • Эканамiчная iнфарматыка 1-25 01 12
  • Фінансы і крэдыт 1-25 01 04
  • Эканоміка і кіраванне на прадпрыемстве 1-25 01 07
  • Бухгалтарскі ўлік, аналіз і  аўдыт (па  напрамках) 1-25 01 08
  • Сусветная эканоміка 1-25 01 03

Кафедры

Падрыхтоўку спецыялiстаў ажыццяўляюць чатыры кафедры, на якiх працуе звыш 60 вопытных выкладчыкаў, больш паловы з якiх маюць вучоныя ступенi i звання.

Кафедра фінансаў і крэдыту

Кафедра эканамічнай тэорыі і сусветнай эканомікі

Кафедра эканамiчнай инфарматыкi, улiку и камерцыi

Кафедра эканомікі і кіравання

Навуковыя напрамкі

На факультэце створана і паспяхова развіваецца класічная навукова-педагагічная школа эканамічнай тэорыі, метадалогіі эканамічнай навукі і гісторыі эканамічных вучэнняў прафесара Навучыцеля М. В., заснаваная ў пачатку 70-х гадоў.

Прафесар, д. э. н. Міхаіл Веніямінавіч Навучыцель у 1971 г. запрошаны на кафедру палітэканоміі Гомельскага дзяржуніверсітэта. Са снежня 1971 г. да 1990 г. працаваў прарэктарам па навуковай рабоце, прафесарам кафедры палітэканоміі, эканамічнай тэорыі.

Пад яго кіраўніцтвам падрыхтавана 27 кандыдатаў і 6 дактароў навук.

Апублікавана звыш 200 навуковых работ, у тым ліку каля 20 манаграфій.

Як адзін з аўтараў і адказных рэдактараў падручніка «Гісторыя эканамічных вучэнняў» (выд. «Вышэйшая школа», Мінск, 1984), у 1986 годзе быў узнагароджаны Дыпломам Пашаны ВДНГ СССР.

Асноўнымі напрамкамі навуковых даследаванняў з’яўляліся:

  • Развіццё эканамічнай тэорыі ў XX стагоддзі (эвалюцыя метадалогіі, асноўных напрамкаў і школ, іх канцэпцый і дактрын).
  • Канцэптуальныя падыходы да даследавання трансфармацыйных працэсаў у сацыяльна-эканамічных сістэмах; фарміраванне інстытуцыйных структур.

У цяперашні час асноўны ўпор у даследаваннях, якія праводзяцца ў рамках тэматыкі школы, быў зроблены на тэарэтычнае абгрунтаванне пераходнай эканомікі як асаблівага этапа развіцця сацыяльна-эканамічнай сістэмы, звязанага з трансфармацыяй эканамічных адносін, пошукам цывілізацыйных мадэляў постіндустрыяльнага развіцця грамадства.

Кожная кафедра факультэта развівае навуковыя даследаванні ў рамках сваёй прадметнай вобласці. Пры гэтым у сферу даследавання ўключаюцца як пытанні ўдасканалення канцэптуальных мадэляў, так і рашэнне канкрэтных метадычных і прыкладных задач. Асноўныя прыярытэты ў навуковых інтарэсах у цяперашні час: інавацыі ў эканоміцы; міжнароднае эканамічнае супрацоўніцтва, інвестыцыі і эканамічная інтэграцыя, рэгіянальнае развіццё, развіццё прадпрымальніцтва.

Перавагi нашай адукацыi

  • класiчная накiраванасць эканамiчнай адукацыi, якая спалучае фундаментальную i прыкладную падрыхтоўку i дазваляе працаваць выпускнiку ў любой галiне эканомiкi i эфектыўна канкурыраваць на рынку працы;
  • уключэнне у вучэбныя планы дысцыплiн, якiя адпавядаюць патрабаванням сучаснай рыначнай эканомiкi;
  • актыўнае ўкараненне i выкарыстанне сучасных навучальных прыёмаў i методык;
  • выкарыстанне у навучальным працэсе сучасных камп’ютарных тэхналогiй;
  • далучэнне студэнтаў да ўдзелу ў навукова-даследчай рабоце;
  • супрацоўнiцтва факультэта у навукова-адукацыйнай сферы з вядучымi навучальнымi установамi Францыi, Расii, Польшi, Кiтая, а таксама з прадстаўнiцтвамi беларускiх прадпрыемстваў за мяжой (у Чэхii, Аўстрыi, Расiйскай Федэрацыi);
  • сувязi з базавымi прадпрыемствамi пры правядзеннi вытворчых практык, ажыццяўленнi навуковых даследаванняў, забеспячэннi кар’ернага росту выпускнiкоў;
  • перадавыя пазiцыi факультэта ў Гомельскай вобласцi ў падрыхтоўцы спецыялiстаў для сферы знешнеэканамiчнай дзейнасцi.

 

Кантактная iнфармацыя

Установа адукацыi “Гомельскi дзяржаўны унiверсiтэт iмя Ф. Скарыны”

Дэканат эканамiчнага факультэта

вул. Савецкая 104

246019 Гомель

Рэспублiка Беларусь

Корпус 4, каб. 3-24

Тэл. (+375-232) 51-01-23

e-mail: econfac@gsu.by

Дэкан: Андрэй Канстанцiнавiч Кастэнка, к. э. н., дацэнт