Прыгожую выставу з нацыянальнымі беларускімі касцюмамі наведалі студэнты 1 курса спецыяльнасці “Фінансы і крэдыт” разам з куратарам групы Таццянай Аляксандраўнай Шэрдаковай. Беларускі нацыянальны касцюм мае глыбокія гістарычныя карані і захаваў шмат архаічных рыс. Сялянскі касцюм беларусаў (які быў прадстаўлены на выставе) – тая частка духоўнай і матэрыяльнай культуры, дзе найбольш ярка праяўляюцца этнічныя асаблівасці. Кожны народ стварае яго паводле сваіх эстэтычных і этычных уяўленняў. Асаблівую цікавасць выклікала выстава ў студэнтаў-першакурснікаў з Туркменістана – праз бела-чырвоныя колеры беларускіх касцюмаў ім бачыліся ўзоры іх роднай каханай радзімы.