1 верасня 2019 года адбыўся выяздны адукацыйны семінар Нацыянальнага агенцтва па турызме Рэспублікі Беларусь, прымеркаваны да Дня беларускага пісьменства, які праводзіўся ў старажытным беларускім горадзе Слоніме. Удзел у семінары прыняла ст. выкладчык кафедры эканомікі і кіравання Таццяна Шаламіцкая.
Насычаная праграма семінара ўключала ўдзел у мерапрыемствах Дня беларускага пісьменства, знаёмства з гісторыяй і турыстычным патэнцыялам горада Слоніма і Слонімскага раёна. Асобную частку семінара складала наведванне Свята-Успенскага Жыровіцкага стаўрапігіяльнага мужчынскага манастыра.
Завяршаючым этапам працы семінара стала абмеркаванне пытанняў павышэння эфектыўнасці выкарыстання турыстычных рэсурсаў Слонімшчыны, развіцця турыстычнага патэнцыялу рэгіёна.
Семінар быў арганізаваны і праведзены на традыцыйна высокім узроўні. Адметнай рысай семінара, які адбыўся ў Дзень беларускага пісьменства, стала экскурсійнае суправаджэнне на беларускай мове.
Выказваем падзяку Нацыянальнаму агенцтву па турызме за магчымасць удзелу ў адукацыйных семінарах.