«У звонкіх перапевах жаўруковых
І першым громе веснавой парой,
У скрыпе палазоў на снезе белым
І грукаце натруджаных млыноў…»
21 лютага 2019 года студэнткі першага курса эканамічнага факультэта спецыяльнасці «Эканоміка і кіраванне на прадпрыемстве» (гр. ЭК-11) Вераніка Будзенкова і Ліяна Рашоткіна прымалі ўдзел у конкурсе чытальнікаў вершаў беларускіх паэтаў, які праводзіўся на філалагічным факультэце нашага ўніверсітэта. На конкурсе Вераніка і Ліяна чыталі верш беларускага паэта і дзяржаўнага служачага Івана Арсеньевіча Карэнды «Родная мова».
Нашыя таленавітыя студэнткі атрымалі дыпломы і самыя добрыя ўраджанні.
Конкурс быў прымеркаваны да Дня беларускай мовы.
Т.М. Шаламіцкая,
куратар гр. ЭК-11
(Фотаздымак прадстаўлены студэнткамі)